![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лістапада 2014 г. № 68
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) у в. Першамайская Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) у в. Першамайская Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова 28.11.2014 № 68 |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) у в. Першамайская Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) у в. Першамайская Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Брацкая магіла ў в. Першамайская Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – брацкая магіла) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000146 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўным унітарным вытворчым прадпрыемствам «Бярозаўская жыллёва-камунальная гаспадарка» па заказе Першамайскага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнага асяроддзя, а таксама захавання ўмоў зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,01 га.
8. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны з’яўляецца замкнёная лінія, якая ідзе па знешнім перыметры жалезабетоннай агароджы вакол брацкай магілы.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
усталяванне буйнапамерных рэкламных канструкцый;
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,055 га.
12. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – лінія даўжынёй 23,3 м, якая ідзе паралельна мяжы ахоўнай зоны на адлегласці 10,0 м ад яе;
на ўсходзе – лінія даўжынёй 27,0 м, якая ідзе па заходнім краі асфальтабетоннага праезду з усходняга боку ад брацкай магілы;
на поўдні – лінія даўжынёй 23,4 м, якая ідзе па паўночным краі праезнай часткі вул. Саўчука;
на захадзе – лінія даўжынёй 29,0 м, якая ідзе паралельна мяжы ахоўнай зоны на адлегласці 10,0 м ад яе.
13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
змена характару ландшафту;
пракладка транспартных камунікацый.
14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
добраўпарадкаванне і азеляненне, якое не скажае існуючы характар тэрыторыі;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў.
|
Дадатак да праекта зон аховы гісторыка- |