![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лістапада 2014 г. № 67
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) у в. Новыя Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) у в. Новыя Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова 28.11.2014 № 67 |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) у в. Новыя Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) у в. Новыя Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Брацкая магіла ў в. Новыя Пескі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – брацкая магіла) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000143 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўным унітарным вытворчым прадпрыемствам «Бярозаўская жыллёва-камунальная гаспадарка» па заказе Пескаўскага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Схема зоны аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнага асяроддзя, а таксама захавання ўмоў зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,0283 га.
8. Межамі тэрыторыі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе па пасадцы кустоў;
на ўсходзе, поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе па знешнім перыметры бетоннай агароджы вакол брацкай магілы.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
усталяванне буйнапамерных рэкламных канструкцый;
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
змена характару ландшафту.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
санітарныя высечкі зялёных насаджэнняў.