![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 жніўня 2014 г. № 46
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Спаса-Праабражэнскі сабор па вул. Пушкіна, 1 у г. Слоніме Гродзенскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Спаса-Праабражэнскі сабор па вул. Пушкіна, 1 у г. Слоніме Гродзенскай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Спаса-Праабражэнскі сабор па вул. Пушкіна, 1 у г. Слоніме Гродзенскай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Спаса-Праабражэнскі сабор па вул. Пушкіна, 1 у г. Слоніме Гродзенскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Спаса-Праабражэнскі сабор па вул. Пушкіна, 1 у г. Слоніме Гродзенскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Г000507 згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны адкрытым акцыянерным таварыствам «Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый» па заказе царкоўнага Савета Спаса-Праабражэнскага сабора.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы культурнага пласта.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і гістарычнай планіроўкі тэрыторыі, на якой яна размешчана.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,62 га.
8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – ад кропкі скрыжавання вуліц Я.Купалы і Студэнцкай уздоўж чырвонай лініі забудовы няцотнага боку вул. Студэнцкай (кропка 02) да мяжы паміж тэрыторыяй Спаса-Праабражэнскага сабора і тэрыторыяй дома № 1 па вул. Студэнцкай (кропка 01). Далей лінія ад мяжы паміж тэрыторыяй Спаса-Праабражэнскага сабора і тэрыторыяй дома № 1 па вул. Студэнцкай (кропка 01) да перакрыжавання ўсходняй і паўднёвай мяжы тэрыторыі дома № 1 па вул. Студэнцкай. Далей лінія ад перакрыжавання ўсходняй і паўднёвай мяжы тэрыторыі дома № 1 па вул. Студэнцкай з лініяй, якая праходзіць у 10 метрах паралельна паўночнай сцяне трансепта Спаса-Праабражэнскага сабора да скрыжавання з лініяй, якая ідзе паралельна ў 10 метрах на захад ад заходняга фасада Спаса-Праабражэнскага сабора. Далей гэтая лінія ад скрыжавання з лініяй, якая праходзіць у 10 метрах паралельна паўночнай сцяне трансепта Спаса-Праабражэнскага сабора, да скрыжавання з лініяй, якая ідзе паралельна ў 10 метрах на поўнач ад званіцы Спаса-Праабражэнскага сабора. Далей гэтая лінія, якая ідзе паралельна ў 10 метрах на поўнач ад званіцы Спаса-Праабражэнскага сабора, да скрыжавання яе з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магiла (1944 год) у скверы па вул. Пушкіна ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці» і далей уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы вул. Пушкіна (кропка 03);
на поўдні – лінія ад кропкі скрыжавання чырвонай лініі забудовы вул. Пушкіна і паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магiла (1944 год) у скверы па вул. Пушкіна ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці» ўзжоўж чырвонай лініі забудовы цотнага боку вул. Пушкіна да скрыжавання вуліц Пушкіна і Я.Купалы. Далей ад скрыжавання вуліц Пушкіна і Я.Купалы ўздоўж чырвонай лініі забудовы вул. Я.Купалы да скрыжавання вуліц Я.Купалы і Студэнцкай (кропка 02).
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
аднаўленне страчаных кляштарных будынкаў былога касцёла езуітаў;
рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых будынкаў без павелічэння плошчы і вышыні;
пракладка інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу пры рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў рознага рэжыму ўтрымання.
12. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання размешчана на поўначы ад ахоўнай зоны.
Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,34 га.
13. Межамі рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія ўздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Камуністычнай ад скрыжавання гэтай вуліцы з вул. Пушкіна (кропка 05) да скрыжавання з вул. Студэнцкай (кропка 06);
на паўночным усходзе – лінія ўздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Студэнцкай ад скрыжавання з вул. Камуністычнай (кропка 06) да кропкі 01 (пачатак тэрыторыі Спаса-Праабражэнскага сабора);
на поўдні – ад кропкі 01 уздоўж паўночнай мяжы ахоўнай зоны Спаса-Праабражэнскага сабора да кропкі скрыжавання паўночнай мяжы ахоўнай зоны Спаса-Праабражэнскага сабора з ахоўнай зонай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магiла (1944 год) у скверы па вул. Пушкіна ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці» і далей вакол гэтай ахоўнай зоны да скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Пушкіна (кропка 04). Ад кропкі 04 уздоўж чырвонай лініі забудовы цотнага боку вул. Пушкіна да скрыжавання вул. Пушкіна і вул. Камуністычнай (кропка 05).
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
змена функцыянальнага прызначэння тэрыторыі або размяшчэнне будынкаў і збудаванняў пажаранебяспечных, выбухованебяспечных, якія забруджваюць паветраны басейн, якія выклікаюць значныя транспартныя патокі, грузапатокі;
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышынёй больш за дванаццаць метраў ад узроўня зямлі да вільчака даху;
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, якія маюць памеры ў плане больш за 30 х 15 м і дысгармануюць з навакольным гістарычным асяроддзем.
15. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання размешчана вакол ахоўнай зоны Спаса-Праабражэнскага сабора і ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магiла (1944 год) у скверы па вул. Пушкіна ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці».
Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 8,12 га.
16. Межамі рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. Камсамольскай ад скрыжавання з вул. Камуністычнай каля дома № 30/12 (кропка 07) да перасячэння з вул. Я.Купалы каля дома № 12 (кропка 08) і далей уздоўж вул. Я.Купалы да перасячэння з вул. Опернай каля дома № 14 (кропка 09). Далей мяжа ідзе ад кропкі 09 па восі вуліцы Опернай да кропкі 10 каля дома № 4 і скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам дома № 5 па вул. Маякоўскага (кропкі 11, 12);
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняга фасада дома № 5 (ад кропкі 11) да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Маякоўскага (кропка 12). Далей уздоўж чырвонай лініі забудовы няцотнага боку вул. Маякоўскага ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам дома № 5 па вул. Маякоўскага (кропка 12), праз кропкі 13, 14 да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Першамайскай каля паўднёвага вугла дома № 3 па вул. Я.Купалы (кропка 15). Далей ад кропкі 15 ад вугла дома № 3 на скрыжаванні вул. Я.Купалы і вул. Маякоўскага праз кропку 16 на рагу вул. Першамайскай і вул. Маякоўскага каля дома № 2/22 і далей праз вул. Першамайскую да кропкі 17 на вугле дома № 19 па вул. Першамайскай (гатэль «Шчара») на скрыжаванні вуліц Першамайскай і Пушкіна. Ад кропкі 17 на вугле дома № 19 па вул. Першамайскай (гатэль «Шчара») уздоўж фасада дома № 17 на чырвонай лініі забудовы вул. Першамайскай да левага вугла дома № 17 (кропка 18);
на поўдні – лінія ад левага вугла дома № 17 (кропка 18) па вул. Першамайскай і далей уздоўж паўночнай мяжы зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былога кляштара бернардзінак» праз кропкі 19, 20, 21 да кропкі 22, што з’яўляецца скрыжаваннем паўночнай і заходняй мяжы зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былога кляштара бернардзінак» каля дома № 18 па вул. Гнедаша. Далей ад кропкі 22 да вугла дома № 17 па вул. Гнедаша (кропка 23). Ад вугла дома № 17 па вул. Гнедаша (кропка 23) да левай мяжы тэрыторыі дома № 17 па вул. Гнедаша (кропка 24);
на поўдні – ад левай мяжы тэрыторыі дома № 17 па вул. Гнедаша (кропка 24) паралельна вул. Пушкіна ў заходнім кірунку да кропкі 25 (уздоўж паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі дома № 15 па вул. Пушкіна);
на паўночным захадзе – паўночна-заходняя мяжа тэрыторыі дома № 15 па вул. Пушкіна (кропка 25) і далей уздоўж паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі дома № 8 па вул. Пушкіна да правага вугла тэрыторыі дома № 11 па вул. Студэнцкай (кропка 26);
на паўночным усходзе – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Студэнцкай ад правага вугла тэрыторыі дома № 11 (кропка 26) да левага вугла тэрыторыі дома № 9/25 на перакрыжаванні вул. Студэнцкай з вул. Камуністычнай (кропка 06);
на паўднёвым і паўночным усходзе – лінія ўздоўж чырвонай лініі забудовы цотнага боку вул. Камуністычнай (заходняя мяжа зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання) ад кропкі 06 на перакрыжаванні вул. Студэнцкай і вул. Камуністычнай да кропкі 05 на скрыжаванні вул. Пушкіна і вул. Камуністычнай;
на поўначы – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. Пушкіна ад скрыжавання вул. Пушкіна і вул. Камуністычнай (кропка 05) да скрыжавання вул. Пушкіна з вул. Я.Купалы. Далей чырвоная лінія забудовы тэрыторыі Спаса-Праабражэнскага сабора ад скрыжавання вул. Пушкіна і вул. Я.Купалы да скрыжавання вул. Я.Купалы і вул. Студэнцкай (кропка 02);
на поўдні – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Студэнцкай ад скрыжавання вул. Я.Купалы і вул. Студэнцкай (кропка 02) да скрыжавання вул. Студэнцкай і вул. Камуністычнай (кропка 06).
17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
змена трасіроўкі элементаў гістарычнай планіровачнай структуры;
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышынёй больш за восем метраў ад узроўню зямлі да вільчака даху;
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, якія маюць памеры ў плане больш за 20 х 12 м;
размяшчэнне прамысловых і камунальна-складскіх прадпрыемстваў, iншых збудаванняў пажаранебяспечных, выбухованебяспечных, якія забруджваюць паветраны бассейн, выклікаюць значныя транспартныя патокі, грузапатокі.
18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання дазваляецца:
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без павелічэння павярховасці;
пракладка інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА
19. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання.
20. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).