![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 жніўня 2014 г. № 45
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак кінастудыі «Беларусьфільм» (1960 г.) па пр. Незалежнасці, 98 у г. Мінску»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак кінастудыі «Беларусьфільм» (1960 г.) па пр. Незалежнасці, 98 у г. Мінску».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак кінастудыі «Беларусьфільм» (1960 г.) па пр. Незалежнасці, 98 у г. Мінску»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – «Будынак кінастудыі «Беларусьфільм» (1960 г.) па пр. Незалежнасці, 98 у г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Будынак кінастудыі «Беларусьфільм» (1960 г.) па пр. Незалежнасці, 98 у г. Мінску з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 713Г000203 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Гліннікам Вадзімам Васільевічам па заказе ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу наяўнай горадабудаўнічнай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, забеспячэння яе мэтазгоднага выкарыстання і стварэння спрыяльных умоў для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны складае 1,2 га.
8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з паўночнымі фасадамі будынкаў па пр. Незалежнасці, 94 і 100;
на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з ўсходнім і паўднёвым фасадамі будынка па пр. Незалежнасці, 96 да агароджы тэрыторыі кінастудыі «Беларусьфільм» (далей – кінастудыя), далей лінія, якая ідзе па бартавым камені заходняга боку мясцовага праезда;
на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам будынка кінастудыі;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені ўсходняга боку мясцовага праезда да агароджы кінастудыі, далей лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым і заходнім фасадамі будынка па пр. Незалежнасці, 100.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
добраўпарадкаванне тэрыторыі ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца аднаўленне гістарычнага добраўпарадкавання курданёра перад галоўным фасадам гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 7,0 га.
13. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе па чырвонай лініі пр. Незалежнасці;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені ўсходняга боку мясцовага праезда, далей лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі кінастудыі;
на поўдні – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночнага боку праектуемай вуліцы;
на захадзе – лінія, якая ідзе па чырвонай лініі вул. Макаёнка.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй за пяць паверхаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальных і складскіх аб’ектаў, іншых збудаванняў, якія небяспечныя ў пажарным і выбуховым плане, забруджваюць паветраны і водны басейны, выклікаюць значныя транспартныя і грузавыя патокі.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
рамонт, рэстаўрацыя гістарычна каштоўнай забудовы 1950-х гадоў;
дэмантаж або рамонт, рэканструкцыя нейтральнай забудовы з павелічэннем павярховасці да пяці паверхаў;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыі.
|
Дадатак да праекта зон аховы гісторыка-культурнай |
Схемы межаў і рэжымаў утрымання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак кінастудыі «Беларусьфільм» (1960 г.) па пр. Незалежнасці, 98 у г. Мінску»