Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 20.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 мая 2014 г. № 24

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона» (1975 год) у в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці –«Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона» (1975 год) у в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

26.05.2014 № 24

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона» (1975 год) у в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – «Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона» (1975 год) у в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона» (1975 год) у в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 113Д000141 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны камунальным унiтарным праектна-канструктарскім прадпрыемствам «Бярозабудпраект» па заказе Спораўскага сельскага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архіўных, бiблiяграфічных i натурных даследаванняў, аналiзу існуючай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнага асяроддзя, а таксама захавання ўмоў зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,09 га.

8. Межамі тэрыторыі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе паралельна мяжы пляцоўкі, на якой размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць на адлегласці 1 м ад пляцоўкі;

на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай сквера па вул. Савецкай.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

новае будаўніцтва;

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.

Агульная плошча зоны аховы ландшафту складае 0,2 га.

12. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе, паўночным ўсходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай сквера па вул. Савецкай;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая супадае з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны.

13. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай сквера па вул. Савецкай;

на паўночным усходзе – лінія, якая супадае з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе паралельна паўночна-ўсходняму фасаду будынка клуба па вул. Савецкай, 11, на адлегласці 12 м ад яго.

14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняюцца:

усе віды будаўніцтва;

устаноўка буйнагабарытных рэкламных канструкцый;

размяшчэнне гандлёвых кіёскаў;

змяненне характару ландшафту;

высечка дрэў, акрамя санітарнай.

15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

выкананне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

 


 

Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці –
«Мемарыяльны комплекс «Здзітаўская абарона (1975 год)
у в. Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»

Схема межаў і рэжымаў утрымання зон аховы

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.