Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 09.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 сакавіка 2014 г. № 11

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

20.03.2014 № 11

Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. На тэрыторыі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці размешчаны наступныя нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці катэгорыі «3» – помнікі археалогіі, унесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167):

курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 0,8 км на паўночны ўсход ад в. Адраджэнне, у полі, шыфр 313В000283;

курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) паміж в. Верхняя Алба і пас. Сасновы, за могілкамі, ва ўрочышчы Курганне, шыфр 313В000290;

курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 0,5 км на захад ад в. Даліна, уздоўж высакавольтнай лініі, шыфр 313В000297;

курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 0,3 км на паўночны захад ад в. Дзяніскавічы, у полі, шыфр 313В000298;

курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на паўднёвай ўскраіне пас. Колас, паміж чыгункай Жлобін–Гомель і могілкамі, шыфр 313В000303;

курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 2 км на захад ад в. Лясань, у лесе, шыфр 313В000306;

курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Чорная Вірня, ва ўрочышчы Мышалоўка, на левым беразе р. Ржаўка, шыфр 313В000321;

курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 3 км на захад ад в. Чацвярня, на беразе воз. Вялікае, шыфр 313В000327.

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і археалагічных даследаванняў з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага гістарычнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўныя зоны, зоны аховы культурнага пласта.

Схемы зон аховы дадаюцца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

6. Межы тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлены ў працэсе інвентарызацыі помнікаў археалогіі.

7. Тэрыторыя курганнага могільніка перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 0,8 км на паўночны ўсход ад в. Адраджэнне, у полі, складае 120 х 180 метраў, займае тэрыторыю лакалізацыі дваццаці шасці курганных насыпаў вышынёй ад 1,5 да 2,5 метра і дыяметрам ад 6 да 15 метраў.

Плошча складае 21 560 м2.

8. Тэрыторыя курганнага могільніка перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) паміж в. Верхняя Алба і пас. Сасновы, за могілкамі, ва ўрочышчы Курганне, складае 80 х 110 метраў, займае тэрыторыю лакалізацыі васьмі курганных насыпаў вышынёй ад 1,5 да 2 метраў і дыяметрам ад 6 да 8 метраў.

Плошча складае 8800 м2.

9. Тэрыторыя курганнага могільніка перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 0,5 км на захад ад в. Даліна, уздоўж высакавольтнай лініі, складае 140 х 210 метраў, займае тэрыторыю лакалізацыі 17 курганных насыпаў вышынёй ад 1,5 да 2 метраў і дыяметрам ад 8 да 12 метраў.

Плошча складае 29 400 м2.

10. Тэрыторыя курганнага могільніка перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 0,3 км на паўночны захад ад в. Дзяніскавічы, у полі, складае 140 х 160 метраў, займае тэрыторыю лакалізацыі 32 курганных насыпаў вышынёй ад 1,5 да 2 метраў і дыяметрам ад 10 да 12 метраў.

Плошча складае 22 400 м2.

11. Тэрыторыя курганнага могільніка перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на паўднёвай ускраіне пас. Колас, паміж чыгункай Жлобін–Гомель і могілкамі, складае 80 х 90 метраў. Курганы вышынёй 2 метры и дыяметрам 10 метраў аднесены да пахавальнага комплексу радзімічаў.

Плошча складае 7200 м2.

12. Тэрыторыя курганнага могільніка перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 2 км на захад ад в. Лясань, у лесе, складае 160 х 220 метраў, займае тэрыторыю лакалізацыі 27 курганных насыпаў вышынёй ад 1,5 да 2 метраў і дыяметрам ад 8 да 14 метраў.

Плошча складае 35 200 м2.

13. Тэрыторыя курганнага могільніка перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Чорная Вірня, ва ўрочышчы Мышалоўка, на левым беразе р. Ржаўка, складае 90 х 120 метраў, займае тэрыторыю лакалізацыі 14 курганных насыпаў вышынёй ад 60 сантыметраў да 2,5 метра і дыяметрам ад 6 да 15 метраў.

Плошча складае 10 800 м2.

14. Тэрыторыя курганнага могільніка перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 3 км на захад ад в. Чацвярня, на беразе воз. Вялікае, складае 170 х 210 метраў, займае тэрыторыю лакалізацыі 30 курганных насыпаў вышынёй ад 70 сантыметраў да 2 метраў і дыяметрам ад 6 да 15 метраў.

Плошча складае 35 700 м2.

15. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца правядзенне земляных работ.

16. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей дазваляецца правядзенне археалагічных даследаванняў.

ГЛАВА 3
АХОЎНЫЯ ЗОНЫ

17. Ахоўныя зоны ўстаноўлены зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.

18. Межы ахоўнай зоны супадаюць з межамі тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей для наступных помнікаў археалогіі:

курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 0,8 км на паўночны ўсход ад в. Адраджэнне, у полі;

курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 0,5 км на захад ад в. Даліна, уздоўж высакавольтнай лініі;

курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 2 км на захад ад в. Лясань, у лесе;

курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 3 км на захад ад в. Чацвярня, на беразе воз. Вялікае.

19. Межы ахоўнай зоны размешчаны на адлегласці дваццаці метраў ад межаў тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей для наступных помнікаў археалогіі:

курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) паміж в. Верхняя Алба і пас. Сасновы, за могілкамі, ва ўрочышчы Курганне;

курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 0,3 км на паўночны захад ад в. Дзяніскавічы, у полі;

курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на паўднёвай ускраіне пас. Колас, паміж чыгункай Жлобін–Гомель і могілкамі;

курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча (Х–ХIII стагоддзі) на адлегласці 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Чорная Вірня, ва ўрочышчы Мышалоўка, на левым беразе р. Ржаўка.

20. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі ахоўных зон неабходна забяспечыць правядзенне археалагічных даследаванняў і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).

21. На тэрыторыі ахоўных зон забаронена будаўніцтва будынкаў і збудаванняў і правядзенне сельскагаспадарчых работ.

ГЛАВА 4
ЗОНЫ АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА

22. Зоны аховы культурнага пласта ўстаноўлены ў межах тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей і ахоўных зон.

23. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць правядзенне археалагічных даследаванняў і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651.

 


Дадатак 1
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік Х–ХІІІ стст. у в. Адраджэнне Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці»

 

Дадатак 2
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік Х–ХІІІ стст. у в. Верхняя Алба Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці»

 

Дадатак 3
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік Х–ХІІІ стст. у в. Даліна Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці»

 

Дадатак 4
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік Х–ХІІІ стст. у в. Дзяніскавічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці»

 

Дадатак 5
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік Х–ХІІІ стст. у пас. Колас Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці»

 

Дадатак 6
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік Х–ХІІІ стст. у в. Лясань Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці»

 

Дадатак 7
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік Х–ХІІІ стст. у в. Чорная Вірня Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці»

 

Дадатак 8
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік Х–ХІІІ стст. у в. Чацвярня Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці»

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.