Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 03.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 снежня 2013 г. № 85

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой фабрыкі-кухні (1936 год) па вул. Свярдлова, 2 у г. Мінску»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой фабрыкі-кухні (1936 год) па вул. Свярдлова, 2 у г. Мінску».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

03.12.2013 № 85

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой фабрыкі-кухні (1936 год) па вул. Свярдлова, 2 у г. Мінску»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой фабрыкі-кухні (1936 год) па вул. Свярдлова, 2 у г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Будынак былой фабрыкі-кухні (1936 год) па вул. Свярдлова, 2 у г. Мінску з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 712Г000239 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Гліннікам Вадзімам Васільевічам па заказе кампаніі з абмежаванай адказнасцю «EASTLEINGH TRADING LIMITED».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўмоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,25 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая праходзіць па агароджы тэрыторыі, па ўмоўнай лініі паралельна дваровым фасадам будынка былой фабрыкі-кухні на адлегласці чатырох з паловай метраў ад вугла агароджы да скрыжавання з умоўнай лініяй, якая ідзе ў створы з паўночным фасадам двухпавярховага дваровага корпуса былой фабрыкі-кухні;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з заходнімі фасадамі нежылой забудовы да бартавога каменю вул. Берсана;

на поўдні – лінія, якая праходзіць ад вул. Берсана ў створы з паўночным фасадам будынка № 4 па вул. Свярдлова, да скрыжавання з умоўнай лініяй, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам будынка № 1а па вул. Берсана;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам будынка № 1а па вул. Берсана да скрыжавання з умоўнай лініяй, якая ідзе паралельна дваровым фасадам будынка былой фабрыкі-кухні на адлегласці чатырох з паловай метраў, да скрыжавання з умоўнай лініяй, якая ідзе ў створы з паўночным фасадам двухпавярховага дваровага корпуса будынка былой фабрыкі-кухні.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў, збудаванняў і прыбудоў да былой фабрыкі-кухні.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

дэмантаж дысгарманічных прыбудоў да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

рэканструкцыя вул. Берсана з арганізацыяй парковак;

аднаўленне страчанага рэгулярнага парку перад галоўным фасадам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,27 га.

12. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы і на ўсходзе – лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі;

на поўдні – лінія, якая ідзе па паўночным фасадзе гісторыка-культурнай каштоўнасці, па агароджы тэрыторыі, па бартавым камені вул. Берсана, да скрыжавання з умоўнай лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам будынка № 14 па вул. Берсана;

на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым фасадам будынка № 14 па вул. Берсана, па дваровых фасадах будынка № 14 па вул. Берсана, да агароджы тэрыторыі.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчаць прамысловыя, камунальныя і складскія аб’екты, іншыя небяспечныя ў пажарным і выбуховым плане збудаванні, якія забруджваюць паветраны і водны басейны, павялічваюць транспартныя і грузавыя патокі.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

дэмантаж аднапавярховай паўночнай часткі гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

рэканструкцыя або дэмантаж існуючых будынкаў і збудаванняў;

новае будаўніцтва вышынёй да трыццаці сямі з паловай метраў ад ўзроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы

гісторыка-культурнай каштоўнасці –
«Будынак былой фабрыкі-кухні (1936 год)

па вул. Свярдлова, 2 у г. Мінску»

Схема межаў і рэжымаў утрымання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой фабрыкі-кухні (1936 год) па вул. Свярдлова, 2 у г. Мінску»

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.