![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 кастрычніка 2013 г. № 76
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак радыёстанцыі па вул. Камсамольскай, 65 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак радыёстанцыі па вул. Камсамольскай, 65 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова 10.10.2013 № 76 |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак радыёстанцыі па вул. Камсамольскай, 65 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак радыёстанцыі па вул. Камсамольскай, 65 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Будынак радыёстанцыі (1930-я гады) па вул. Камсамольскай, 65 у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000040 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе філіяла «Брэсцкі абласны вузел радыёвяшчання і тэлебачання» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона вылучана зыходзячы з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама стварэння ўмоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ахоўная зона ўключае тэрыторыю, якую займае гістарычны двор радыёстанцыі.
8. У межах ахоўнай зоны верагодна знаходжанне астанкаў савецкіх салдат, якія загінулі пры абароне рыдыёстанцыі ў 1941 годзе.
9. Плошча ахоўнай зоны складае 0,19 га.
Межамі з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па краі тратуара левага боку вул. Камсамольскай, працягласцю 37 м;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе паралельна тратуару па вул. Калініна, на адлегласці 37 м ад яго;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе паралельна тратуару па вул. Камсамольскай на адлегласці 55 м ад яго ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам нежылога збудавання на тэрыторыі двара радыёстанцыі;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па краі тратуара правага боку вул. Кудрына.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
высечка старых дрэў, узрост якіх 80 гадоў і болей;
правядзенне земляных работ без уліку патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 года «О погребении и похоронном деле» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 107, 2/804), загаду Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 1997 г. № 182 «Об утверждении и введении в действие Инструкции о порядке проведения раскопок мест боев, неучтенных воинских захоронений и мест гибели защитников Отечества и жертв войн в процессе поисковой работы с целью эксгумации останков погибших (умерших) с последующим их захоронением (перезахоронением) и увековечением».
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
правядзенне работ па рамонту і мадэрнізацыі існуючых збудаванняў, якія не пагаршаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
12. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі Старога парку г. Баранавічы з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,1 га.
13. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па краі тратуара левага боку вул. Камсамольскай да сучаснай агароджы тэрыторыі радыёстанцыі;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з сучаснай агароджай тэрыторыі радыёстанцыі да галоўнай алеі парку;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга боку галоўнай алеі парку;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па краі тратуара правага боку вул. Кудрына да мяжы ахоўнай зоны.
14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
высечка старых дрэў, узрост якіх 80 гадоў і болей;
змяненне характару ландшафту.
15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
добраўпарадкаванне і азеляненне, якое не скажае існуючы характар тэрыторыі;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў.