![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 верасня 2013 г. № 66
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Музей-сядзіба Ф.Багушэвіча ў в. Кушляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Музей-сядзіба Ф.Багушэвіча ў в. Кушляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова 11.09.2013 № 66 |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Музей-сядзіба Ф.Багушэвіча ў в. Кушляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Музей-сядзіба Ф.Багушэвіча ў в. Кушляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Музей-сядзіба Ф.Багушэвіча (канец ХІХ ст.): сядзібны дом, гаспадарчая пабудова, парк, у в. Кушляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Г000603 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» (далей – музей).
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчаны: драўляны сядзібны дом; каменная гаспадарчая пабудова; парк.
Межы гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначаны на падставе гістарычных звестак, графічных матэрыялаў, выкананых С.Тамашэўскай, унучкай Ф.Багушэвіча. Паркавым элементам з’яўляецца алея ад сядзібы да Лысай гары, пасаджаная Ф.Багушэвічам у канцы ХІХ стагоддзя.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 2,64 га.
8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – паўночна-ўсходняя мяжа тэрыторыі музея, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняга боку алеі ад сядзібы да Лысай гары, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнiм ускрайку лесу на Лысай гары да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі музея; далей на паўночным захадзе – паўночна-заходняя мяжа тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі музея; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі музея;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі музея ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім бокам падмуркаў былога флігеля;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім бокам падмуркаў былога флігеля, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі музея;
на паўночным захадзе – паўночна-заходняя мяжа тэрыторыі музея ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім бокам падмуркаў былога флігеля, да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі музея, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга боку алеі ад сядзібы да Лысай гары;
на паўднёвым захадзе – паўднёва-заходняя мяжа тэрыторыі музея, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга боку алеі ад сядзібнага дома да Лысай гары, ад кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнiм ускрайку лесу на Лысай гары;
на паўночным захадзе – лінія даўжынёй сямнаццаць метраў, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім ускрайку лесу на Лысай гары, ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі музея, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга боку алеі ад сядзібнага дома да Лысай гары, да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі музея, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняга боку алеі ад сядзібнага дома да Лысай гары.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца дзейнасць, якая прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў па захаваннi гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці рэкамендуецца правядзенне рэстаўрацыі капліцы.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання і аднаўлення яе цэласнасці.
Ахоўная зона размяшчаецца з паўночна-ўсходняга і паўднёва-заходняга боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і складаецца з двух участкаў.
12. Першы ўчастак ахоўнай зоны займае частку тэрыторыі былой сядзібы Ф.Багушэвіча і прымыкае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з паўночна-ўсходняга боку.
Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 2,2 га.
13. Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краi алеі і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі музея;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі музея і па гэтай мяжы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім краем алеі, да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі музея;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі музея і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краi алеі.
14. Другі ўчастак ахоўнай зоны размешчаны на паўднёва-заходняй частцы былой сядзібы Ф.Багушэвіча, дзе ў ХІХ стагоддзі размяшчалася гаспадарчая зона.
Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 2,0 га.
15. Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі музея;
на паўднёвым усходзе – паўднёва-ўсходняя мяжа тэрыторыі музея ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі музея;
на паўднёвым захадзе – паўднёва-заходняя мяжа тэрыторыі музея ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі музея;
на паўночным захадзе – паўночна-заходняя мяжа тэрыторыі музея ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі музея да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
16. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў.
17. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
аднаўленне страчаных элементаў былой сядзібы Ф.Багушэвіча;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
18. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 299,6 га.
19. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці дзесяці метраў у глыбіню ад краю лесу, які знаходзіцца з паўночна-ўсходняга боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краi прасёлкавай дарогі ў в. Кушляны; далей лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краі прасёлкавай дарогі ў в. Кушляны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвым краем саду ў в. Кушляны; далей на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым краем саду ў в. Кушляны, па гэтым краі і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па восі выпрастанага рэчышча р. Сікуня, па восі выпрастанага рэчышча прытока ракі і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дзесяці метраў у глыбіню ад краю лесу, які знаходзіцца з паўднёва-ўсходняга боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на паўднёвым усходзе, поўдні, паўднёвым захадзе, захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці дзесяці метраў у глыбіню ад краю лесу, які знаходзіцца з паўднёва-ўсходняга, паўднёвага, паўднёва-заходняга, заходняга, паўночна-заходняга бакоў ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з воссю выпрастанага рэчышча прытока р. Сікуня да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дзесяці метраў у глыбіню ад краю лесу, які знаходзіцца з паўночна-ўсходняга боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
20. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
арганізацыя новых тэрыторый для населеных пунктаў;
пракладка магістральных дарог;
змяненне характару ландшафту.
21. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў, а таксама дабудова існуючых будынкаў і збудаванняў толькі ў існуючых межах тэрыторый населеных пунктаў і не вышэй за шэсць метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
правядзенне мерапрыемстваў па захаванні і аднаўленні гістарычнага ландшафту.
|
да праекта зон аховы |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – музея-сядзібы Ф.Багушэвіча ў в. Кушляны Смаргонскага раёна