Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 лістапада 2011 г. № 49

Аб зацвярджэнні Палажэння аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года»

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 13 февраля 2015 г. № 6 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/29679 от 09.03.2015 г.)

 

На падставе падпункта 5.10 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года».

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

П.П.Латушка

 

УЗГОДНЕНА

Першы намеснік
Міністра фінансаў
Рэспублікі Беларусь

У.В.Амарын

25.09.2011

УЗГОДНЕНА

Міністр інфармацыі
Рэспублікі Беларусь

А.В.Праляскоўскі

08.09.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Брэсцкага абласнога
выканаўчага камітэта

К.А.Сумар

09.09.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

А.М.Косінец

09.09.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гомельскага абласнога
выканаўчага камітэта

У.А.Дворнік

08.09.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта

С.Б.Шапіра

09.09.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта

Б.В.Батура

12.09.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта

П.М.Руднік

09.09.2011

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

02.11.2011 № 49

ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года»

1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года».

2. Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» праводзіцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства культуры) і абласнымі выканаўчымі камітэтамі, на тэрыторыі якіх знаходзіцца горад, якому нададзены статус «Культурная сталіца года».

3. Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» – грамадска-культурнае мерапрыемства, асноўнымі мэтамі якога з’яўляюцца:

прэзентацыя культурнай самабытнасці гарадоў і рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь;

развіццё і папулярызацыя традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, далучэнне да іх шырокіх слаёў насельніцтва;

актывізацыя творчай ініцыятывы, абмен духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі, павышэнне якасці і ўзроўню падрыхтоўкі і арганізацыі культурных мерапрыемстваў;

стварэнне праз сферу культуры ўмоў сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў і рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, павышэння іх турыстычнай прывабнасці.

4. Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» праводзіцца кожны год у горадзе, якому нададзены статус «Культурная сталіца года».

5. Міністэрства культуры:

ажыццяўляе каардынацыю работы па вызначэнні горада і наданні яму статусу «Культурная сталіца года»;

вызначае парадак і ўмовы вызначэння горада і надання яму статусу «Культурная сталіца года»;

размяшчае ў сродках масавай інфармацыі, на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт інфармацыю аб парадку і ўмовах вызначэння горада і надання яму статусу «Культурная сталіца года»;

разглядае заяўкі аб наданні гораду статусу «Культурная сталіца года» (далей – заяўкі);

вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць пры арганізацыі работы па вызначэнні горада і наданні яму статусу «Культурная сталіца года».

6. Для арганізацыі і правядзення рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года» ствараецца рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года» (далей – аргкамiтэт), які фарміруецца з прадстаўнікоў Міністэрства культуры, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў і зацікаўленых арганізацый, што ўдзельнічаюць у правядзенні рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года».

Персанальны і колькасны склад аргкамітэта зацвярджаюцца загадам Міністэрства культуры.

7. Аргкамітэт:

ажыццяўляе кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года»;

ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацікаўленымі суб’ектамі культурнай дзейнасці, іншымі арганізацыямі па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года» і яе асвятлення ў сродках масавай інфармацыі;

рыхтуе прапановы па каштарысе выдаткаў на арганізацыю і правядзенне рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года»;

вызначае віды і формы інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года»;

вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць пры падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года».

8. Статус «Культурная сталіца года» можа быць нададзены гораду абласнога ці раённага падпарадкавання.

9. Для вызначэння горада, які будзе ўдзельнічаць у рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года», абласныя выканаўчыя камітэты могуць арганізоўваць рэгіянальныя конкурсы.

10. Заяўкі падаюцца абласнымі выканаўчымі камітэтамі ў Міністэрства культуры да 1 красавіка года, які папярэднічае году правядзення чарговай рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года».

Да заяўкі дадаюцца:

абгрунтаваная прапанова аб наданні гораду статусу «Культурная сталіца года»;

праект праграмы культурных мерапрыемстваў.

11. Заяўкі разглядаюцца да 15 мая года, які папярэднічае году правядзення чарговай рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года».

12. Асноўнымі крытэрыямі для надання гораду статусу «Культурная сталіца года» з’яўляюцца:

наяўнасць развітой сацыяльна-культурнай інфраструктуры горада;

станоўчы вопыт арганізацыі і правядзення культурных мерапрыемстваў;

сістэмнасць работы па даследаванні і зберажэнні матэрыяльнай і нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны, захаванні і развіцці рэгіянальных адметнасцяў;

наяўнасць новых культурных праектаў, запланаваных для рэалізацыі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года».

13. Рашэнне аб наданні гораду статусу «Культурная сталіца года» прымаецца калегіяй Міністэрства культуры.

14. Інфармацыя аб наданні гораду статусу «Культурная сталіца года» размяшчаецца ў сродках масавай інфармацыі, на афіцыйным сайце Міністэрства культуры ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт.

15. Гораду, якому нададзены статус «Культурная сталіца года», Міністэрствам культуры ўручаецца сертыфікат і памятны сувенір.

16. У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года» на працягу года рэалізуецца праграма культурных мерапрыемстваў.

Праграма культурных мерапрыемстваў распрацоўваецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, на тэрыторыі якіх знаходзіцца горад, якому нададзены статус «Культурная сталіца года».

Праграма культурных мерапрыемстваў складаецца з улікам мясцовай спецыфікі і задач развіцця рэгіёна і можа ўключаць у сябе канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі, выстаўкі, агляды, конкурсы, канферэнцыі, пленэры, семінары і іншыя культурныя мерапрыемствы.

17. Праграма культурных мерапрыемстваў зацвярджаецца абласным выканаўчым камітэтам, на тэрыторыі якога знаходзіцца горад, якому нададзены статус «Культурная сталіца года», па ўзгадненні з Міністэрствам культуры да 1 ліпеня года, які папярэднічае году правядзення чарговай рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года».

18. Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, абласныя, гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённыя выканаўчыя камітэты, на тэрыторыі якіх знаходзіцца горад, якому нададзены статус «Культурная сталіца года», забяспечваюць размяшчэнне матэрыялаў аб культурных мерапрыемствах рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года» ў сродках масавай інфармацыі на ўсіх этапах яе правядзення.

19. Фінансаванне выдаткаў па правядзенні рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца года» ажыццяўляецца за кошт сродкаў, якія прадугледжаны ў рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.