Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 19.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 снежня 2010 г. № 46

Аб зацвярджэнні Палажэння аб Падзяцы Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, Грамаце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровай грамаце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 10 июня 2013 г. № 32 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/27640 от 27.06.2013 г.);

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 28 апреля 2018 г. № 24 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/33127 от 18.05.2018 г.)

 

На падставе падпункта 5.111 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Падзяцы Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, Грамаце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровай грамаце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

2. Прызнаць страцiўшымі сiлу:

пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычнiка 2003 г. № 27 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Ганаровай грамаце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 124, 8/10164);

пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 2006 г. № 7 «Об утверждении положений о Грамоте Министерства культуры Республики Беларусь и о Благодарности Министра культуры Республики Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 60, 8/14280);

пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26 верасня 2006 г. № 26 «О внесении изменений в постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 4 апреля 2006 г. № 7» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 169, 8/15133).

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

П.П.Латушка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

09.12.2010 № 46

ПАЛАЖЭННЕ
аб Падзяцы Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, Грамаце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровай грамаце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак аб’яўлення Падзякі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Падзяка), узнагароджання Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Грамата), Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Ганаровая грамата).

2. Падзякай, Граматай, Ганаровай граматай могуць быць заахвочаны:

работнiкі цэнтральнага апарата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства), падпарадкаваных яму арганізацый, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, і падпарадкаваных ім арганізацый;

іншыя грамадзяне і арганізацыі;

калектывы мастацкай творчасці.

3. Падзяка аб’яўляецца за:

плённую працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў i дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце;

паспяховае рашэнне актуальных задач, якія стаяць перад Міністэрствам, праяўленую пры гэтым ініцыятыву і адказныя адносіны да справы;

актыўны ўдзел у правядзенні культурных мерапрыемстваў, грамадскім жыцці, ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце;

уклад у захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры;

іншыя дасягненні ў працы.

4. Граматай узнагароджваюцца за:

шматгадовую добрасумленную працу ў сферы культуры;

асабiсты ўклад у рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры;

заслугі ў развіцці культуры і мастацтва, актыўны ўдзел у культурных мерапрыемствах, грамадскім жыцці;

плённую творчую, навуковую, грамадскую і культурную дзейнасць;

поспехі ў арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, эстэтычным і духоўным выхаванні насельніцтва, культурна-асветніцкай дзейнасці;

іншыя дасягненні ў працы.

5. Ганаровай граматай узнагароджваюцца за:

шматгадовую плённую працу, накіраваную на развiццё і захаванне беларускай культуры;

значны ўклад у рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры;

высокія дасягненні ў галіне культуры і мастацтва, атрымаўшыя грамадскае прызнанне;

асабiсты ўклад у прапаганду культуры і мастацтва Беларусі, захаванне нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны;

значныя поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялiстаў для сферы культуры, эстэтычным і духоўным выхаванні насельніцтва, культурна-асветніцкай дзейнасці;

іншыя дасягненні ў працы.

6. Аб’яўленне Падзякі, узнагароджанне Граматай, Ганаровай граматай ажыццяўляецца, як правіла, паслядоўна.

Узнагароджанне Граматай ажыццяўляецца, як правіла, не раней як праз тры гады з дня аб’яўлення Падзякі.

Узнагароджанне Ганаровай граматай ажыццяўляецца, як правіла, не раней як праз пяць гадоў з дня ўзнагароджання Граматай.

7. Хадайніцтвы аб аб’яўленні Падзякі, узнагароджанні Граматай, Ганаровай граматай (далей – хадайніцтва) уносяцца на імя Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Міністр):

намеснікамі Міністра, якія курыруюць адпаведны накірунак дзейнасці Міністэрства, адносна кіраўнікоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Міністэрства, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, і падпарадкаваных ім арганізацый, а таксама кіраўнікоў арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству;

кіраўнікамі структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Міністэрства па ўзгадненні з намеснікамі Міністра, якія курыруюць адпаведны накірунак дзейнасці Міністэрства, адносна работнікаў гэтых падраздзяленняў;

кіраўнікамі арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству, адносна работнікаў і калектываў мастацкай творчасці гэтых арганізацый, іншых грамадзян, арганізацый, калектываў мастацкай творчасці;

кіраўнікамі структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, і падпарадкаваных ім арганізацый адносна работнікаў і калектываў мастацкай творчасці гэтых органаў і арганізацый, іншых грамадзян, арганізацый, калектываў мастацкай творчасці;

кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый адносна сваіх работнікаў (членаў), калектываў мастацкай творчасці, іншых грамадзян, арганізацый, калектываў мастацкай творчасці.

Рашэнне аб аб’яўленні Падзякі, узнагароджанні Граматай, Ганаровай граматай можа быць прынята Міністрам па ўласнай ініцыятыве.

8. Намеснікамі Міністра, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Міністэрства хадайніцтвы ўносяцца ў выглядзе дакладной запіскі.

9. Хадайніцтва на асоб, якія названы у абзацах чацвёртым–шостым часткі першай пункта 7 дадзенага Палажэння, павiнна ўключаць:

суправаджальнае пiсьмо;

прадстаўленне па форме згодна з дадаткам 1 або з дадаткам 2 да дадзенага Палажэння;

копію 31-й старонкі пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (пры наяўнасці).

Хадайніцтва накiроўваецца ў Мiнiстэрства не пазней чым за месяц да дня магчымага аб’яўлення Падзякі, узнагароджання Граматай, Ганаровай граматай.

10. Прадстаўленнi запаўняюцца на беларускай або рускай мове машынапiсным спосабам цi з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогiй. Усе пазначаныя графы прадстаўлення павiнны быць запоўнены i змяшчаць дакладную iнфармацыю.

11. Уносiмыя на разгляд Мiнiстра хадайніцтвы на асоб, якія названы ў абзацах чацвёртым–шостым часткі першай пункта 7 дадзенага Палажэння, падлягаюць разгляду i ўзгадненню кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Міністэрства i намеснікамі Міністра, якія курыруюць адпаведны накірунак дзейнасці Міністэрства.

12. Аб’яўленне Падзякі, узнагароджанне Граматай, Ганаровай граматай ажыццяўляецца на падставе загада Мiнiстра.

Праект загада рыхтуе кадравая служба Міністэрства.

13. Аб’яўленне Падзякі суправаджаецца ўручэннем спецыяльнага ліста аб аб’яўленні Падзякі.

14. Спецыяльны ліст аб аб’яўленні Падзякі, Грамата, Ганаровая грамата ўручаюцца Міністрам цi па яго даручэнні іншай упаўнаважанай асобай асабіста грамадзяніну ва ўрачыстай абстаноўцы, а арганізацыі, калектыву мастацкай творчасці – на ўрачыстым сходзе або пасяджэнні калектыву работнікаў (членаў) гэтай арганізацыі, сходзе членаў калектыву мастацкай творчасці.

15. Грамадзянам, якім аб’яўлена Падзяка, уручана Грамата, Ганаровая грамата, можа выплачвацца грашовая прэмія згодна з лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі.

Арганiзацыям уручаецца толькi спецыяльны ліст аб аб’яўленні Падзякі, Грамата, Ганаровая грамата.

16. Запіс аб аб’яўленні Падзякі, узнагароджанні Граматай, Ганаровай граматай заносіцца ў працоўную кніжку грамадзяніна.

 


 

 

Дадатак 1

да Палажэння аб Падзяцы
Міністра культуры Рэспублікі
Беларусь, Грамаце Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь,
Ганаровай грамаце Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь

 

Форма

ПРАДСТАЎЛЕННЕ

да __________________________________________________________

(аб’яўлення Падзякі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, узнагароджання
Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь)

 

1. Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца) _________________________

_____________________________________________________________________________

2. Пасада, месца працы (службы) ________________________________________________

3. Чысло, месяц i год нараджэння ________________________________________________

4. Грамадзянства ______________________________________________________________

5. Адукацыя __________________________________________________________________

6. Звесткі аб ранейшых узнагародах Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь i дата ўзнагароджання _______________________________________________________________

7. Месца жыхарства або знаходжання, нумар тэлефона ______________________________

8. Агульны стаж работы (службы) ________________________________________________

9. Стаж работы (службы) у дадзенай арганiзацыi ___________________________________

10. Характарыстыка з указаннем заслуг і дасягненняў _______________________________

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

 

Кiраўнiк ___________________

________________

_________________________

(назва арганiзацыi)

(подпiс)

(iнiцыялы, прозвiшча)

__ _______________ ____ г. 

 

 

 

Дадатак 2

да Палажэння аб Падзяцы
Міністра культуры Рэспублікі
Беларусь, Грамаце Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь,
Ганаровай грамаце Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь

 

Форма

ПРАДСТАЎЛЕННЕ

да __________________________________________________________

(аб’яўлення Падзякі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, узнагароджання
Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь)

 

1. Назва арганізацыі, калектыву мастацкай творчасці _______________________________ ______________________________________________________________________________

2. Месцазнаходжанне __________________________________________________________

3. Заслугі і дасягненні __________________________________________________________

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

 

Кiраўнiк ___________________

________________

_________________________

(назва арганiзацыi)

(подпiс)

(iнiцыялы, прозвiшча)

__ _______________ ____ г. 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.