![]() | Официальная правовая информация |
|
Загад |
РЭКАМЕНДАЦЫІ
па складзе і парадку распрацоўкі праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзеныя Рэкамендацыі падрыхтаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры і вызначаюць асноўныя патрабаванні да ўсталявання мяжы тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) пры яе наяўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці, іх межаў і рэжымаў іх утрымання і выкарыстання, а таксама склад, парадак распрацоўкі і зацвярджэння праектаў зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.