![]() | Официальная правовая информация |
СУПРАЦЬДЗЕЯННЕ Ў АДУКАЦЫЙНЫМ ПРАЦЭСЕ ПРАПАГАНДЗЕ ФАШЫЗМУ, ЭКСТРЭМІЗМУ І НАЦЫЯНАЛІЗМУ
СУВАЛАЎ А.М.
Сучаснасць характарызуецца высокай ступенню ўзаемасувязі паміж краінамі свету. Працэсы, якія працякаюць у нашых бліжэйшых і аддаленых суседзяў, аказваюць усе большае ўздзеянне на розныя бакі развіцця беларускага грамадства. У гэтай сувязі нельга ігнараваць і не звяртаць увагі на рост папулярнасці радыкальных груповак і іх ідэалогій у параўнанні з мінулымі дзесяцігоддзямі. Сённяшні час патрабуе правядзення мэтанакіраванай і планавай работы з маладым пакаленнем па фарміраванню цвёрдых установак на непрыняцце ідэй фашызму, экстрэмізму і нацыяналізму, выпрацоўкі ў яго актыўнай пазіцыі ў сітуацыях, калі неабходна даваць адпор іх негатыўным праявам.