![]() | Официальная правовая информация |
УПЛЫЎ РЭФАРМАЦЫЙНАГА РУХУ НА РАЗВІЦЦЁ ЗАКАНАДАЎСТВА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI СТАГОДДЗЯ
THE INFLUENCE OF REFORMATION ON THE DEVELOPMENT OF THE LEGISLATION OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA IN THE SECOND HALF OF THE XVI CENTURY
ЖУК Д.С.,
выкладчык агульнавайсковай кафедры ваеннага факультэта
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
У артыкуле разглядаецца ўплыў рэфармацыйнага руху на развіццё заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага (далей – ВКЛ) другой паловы XVI ст. Высвятляецца роля кожнага з асноўных напрамкаў рэфармацыйнага руху (лютэранства, кальвінізм, антытрынітарызм, сацыніянства) у дадзеным уплыве. Зроблены спасылкі на творы тагачасных заходнееўрапейскіх дзеячаў Рэфармацыі (М.Лютэр, Ж.Кальвін), а таксама ідэолагаў рэфармацыйнага руху ВКЛ (С.Будны, Якуб з Калінаўкі, М.Чаховіц і інш.), на нормы Статутаў ВКЛ 1566 і 1588 гг. Робіцца вывад аб наяўнасці прававога аспекту ў рэфармацыйным руху ВКЛ, паказваецца, у чым ён заключаўся і як быў выражаны.