![]() | Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
22 чэрвеня 1995 г. № 402
Аб выкананні пастановы Кабінета Міністраў РБ ад 5.12.94 г. № 226 «Аб парадку і ўмовах прадстаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый»
У мэтах выканання пастановы Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 05.12.1994 № 226 у адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкома № 980 «Аб арганізацыйна-тэхнічным забеспячэнні пастановы Кабінета Міністраў ад 05.12.1994 № 226 «Аб парадку і ўмовах прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый» раённымі выканаўчымі камітэтамі створаны службы субсідзіравання і распрацавана праграмнае забеспячэнне для іх функцыянавання. Аднак у сувязі з адсутнасцю сродкаў не праведзена ўкараненне праграмнага забеспячэння і не закуплена абсталяванне вылічальнай і аргтэхнікі, што не забяспечвае функцыянаванне служб субсідзіравання ў адпаведнасці з вышэйназванай пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь.