![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 снежня 1999 г. № 766
Аб прысваеннi Я.І.Дубойскай ганаровага звання «Заслужаны эканамiст Рэспублiкi Беларусь»
За шматгадовую плённую працу ў фінансавых органах, асабісты ўклад ва ўдасканаленне бюджэтнай сістэмы мясцовых органаў улады і фінансавага кантролю за дзейнасцю бюджэтных арганізацый прысвоіць намесніку загадчыка – начальніку інспекцыі даходаў бюджэту фінансавага аддзела адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска Дубойскай Яніне Іванаўне ганаровае званне «Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь».