![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 ліпеня 2023 г. № 202
Аб устанаўленні юбілейнага медаля
У азнаменаванне 170-годдзя ўтварэння пажарнай службы Беларусі:
1. Устанавіць юбілейны медаль «170 год пажарнай службе Беларусі».
2. Зацвердзіць Палажэнне аб юбілейным медалі «170 год пажарнай службе Беларусі», яго апісанне і ўзор пасведчання да гэтага медаля (прыкладаюцца).
3. Фінансаванне расходаў на выраб юбілейных медалёў «170 год пажарнай службе Беларусі» і пасведчанняў да іх ажыццявіць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.