![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 снежня 2022 г. № 468
Аб прысваенні імёнаў пагранічным заставам
У мэтах патрыятычнага выхавання моладзі, захавання гістарычнай памяці, папулярызацыі баявых традыцый і воінскай службы ў органах пагранічнай службы пастанаўляю:
1. Прысвоіць:
імя Героя Савецкага Саюза падпалкоўніка Анкудзінава Івана Андрэевіча пагранічнай заставе «Глушкевічы» 21-га пагранічнага атрада оранаў пагранічнай службы;
імя Героя Савецкага Саюза яфрэйтара Крылова Фёдара Гаўрылавіча пагранічнай заставе «Беняконі» 18-га пагранічнага атрада органаў пагранічнай службы.