![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 снежня 2022 г. № 452
Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і ідэй міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2022 года:
аўтарскаму калектыву ў складзе Баранчука Васілія Анатольевіча, дырэктара Духоўна-асветніцкага цэнтра прыхода храма ў гонар прападобнамучаніцы вялікай княгіні Елісаветы ў г. Бабруйску, протаіерэя Толаха Віктара Уладзіміравіча, настаяцеля прыхода храма ў гонар прападобнамучаніцы вялікай княгіні Елісаветы ў г. Бабруйску, – за вялікі ўклад ва ўмацаванне духоўных каштоўнасцей, культурнае і маральнае выхаванне дзяцей і моладзі;