![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 снежня 2021 г. № 492
Аб узнагароджанні
За значныя дасягненні ў асваенні космасу і вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнародных сувязей узнагародзіць інструктара-касманаўта-выпрабавальніка атрада касманаўтаў дзяржаўнай карпарацыі «РАСКОСМАС» (Расійская Федэрацыя) Навіцкага Алега Віктаравіча ордэнам Дружбы народаў.
|