![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 снежня 2020 г. № 499
Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
1. За выдатныя дасягненні ў галіне музычнага мастацтва, музейнай і бібліятэчнай справы, журналістыкі, тэлебачання, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2020 года:
Анісімаву Аляксандру Міхайлавічу, галоўнаму дырыжору Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь установы «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія», народнаму артысту Беларусі, – за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міру і згоды ў грамадстве праз музыку, за рэалізацыю буйных рэспубліканскіх і міжнародных творчых праектаў;