![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 студзеня 2020 г. № 6
Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
1. За выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага, музычнага, эстраднага мастацтва, музейнай справы, кінавідэамастацтва, тэлебачання, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2019 года:
калектыву ўстановы культуры «Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» – за стварэнне экспазіцыі Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і правядзенне маштабных выставачных праектаў «Восіп Цадкін. Вяртанне», «Аляксандр Родчанка. Фатаграфія з «ВХУТЕМАС»;