![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лютага 2014 г. № 104
Аб прысуджэнні ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі i радыёэлектронікі» Ганаровага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
За асаблівыя дасягненні ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, сацыяльна-культурным развіцці i ў сувязі з 50-годдзем з дня заснавання прысудзіць установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі i радыёэлектронікі» Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.