![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 красавіка 2013 г. № 166
Аб правядзенні перагавораў па праекту міжнароднага дагавора і яго падпісанні
1. Адобрыць прыкладзены праект Дагавора паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб рэжыме беларуска-латвійскай дзяржаўнай граніцы* (далей – Дагавор) у якасці асновы для правядзення перагавораў.
______________________________
*Не рассылаецца.
2. Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Баечку Аляксандра Дзмітрыевіча на:
правядзенне перагавораў па праекту Дагавора, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару;