![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 жніўня 2012 г. № 370
Аб пераможцах і лаўрэатах рэспубліканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнік 2011 года»
1. Па вынiках правядзення рэспублiканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк 2011 года» за дасягненне высокiх паказчыкаў у фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi прызнаць:
1.1. у намiнацыi «Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi спажывецкiх тавараў»:
пераможцам
сумеснае прадпрыемства «БEЛIТА» таварыства з абмежаванай адказнасцю, г. Мiнск (генеральны дырэктар – Падлiпскi Вiктар Вiктаравiч);