![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лістапада 2008 г. № 655
Аб узнагароджанні Б.Я.Патона ордэнам Дружбы народаў
За вялікі асабісты ўклад у стварэнне Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук, пашырэнне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай узнагародзіць прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, дырэктара Інстытута электразваркі імя Я.А.Патона Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Патона Барыса Яўгеньевіча ордэнам Дружбы народаў.