![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 мая 2006 г. № 350
Аб прысуджэнні І.Р.Ціхану спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2006 года
У мэтах стымулявання і сацыяльнай падтрымкі дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту пастанаўляю:
1. Прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускi спартыўны Алімп» 2006 года ў памеры 350 базавых велічынь спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы Ціхану Івану Рыгоравічу за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на міжнародных спаборнiцтвах, актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры i спорту, развіццю фізкультурна- спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць гарманічнаму фарміраванню асобы.