![]() | Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 верасня 2005 г. № 451
Аб прысваенні імя Ленінскага камсамола Беларусі дзяржаўнай установе «Брэсцкі тэатр драмы і музыкі»
У мэтах ушанавання традыцый камсамола і ў гонар 85-годдзя Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі пастанаўляю:
1. Прысвоіць імя Ленінскага камсамола Беларусі дзяржаўнай установе «Брэсцкі тэатр драмы і музыкі» і надалей называць яе: дзяржаўная ўстанова «Брэсцкі тэатр драмы і музыкі імя Ленінскага камсамола Беларусі».
2. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.