![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 лістапада 1995 г. № 618
Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб працоўнай дзейнасці і сацыяльнай абароне грамадзян Рэспублікі Беларусь і Украіны, якія працуюць за межамі сваіх дзяржаў
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб працоўнай дзейнасці і сацыяльнай абароне грамадзян Рэспублікі Беларусь і Украіны, якія працуюць за межамі сваіх дзяржаў, падпісанае ў г. Мінску 17 ліпеня 1995 г.