![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 кастрычніка 1995 г. № 542
Аб заключэнні Дагавора паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб стварэнні навукова-тэхнічных і інфармацыйна-культурных цэнтраў
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства культуры і друку, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і іншымі зацікаўленымі міністэрствамі, аб заключэнні Дагавора паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб стварэнні навукова-тэхнічных і інфармацыйна-культурных цэнтраў.