![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 чэрвеня 1995 г. № 301
Аб адабрэнні і прадстаўленні на ратыфікацыю Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць і накіраваць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для прадстаўлення на ратыфікацыю ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць, падпісанае ў г. Пекіне 17 студзеня 1995 г.