![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 лістапада 1994 г. № 195
Аб адабрэнні і прадстаўленні на ратыфікацыю Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных, працоўных і крымінальных справах
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Адобрыць і накіраваць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь для прадстаўлення на ратыфікацыю ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных, працоўных і крымінальных справах, падпісаны 26 кастрычніка 1994 г. у г. Мінску.