![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА КАБІНЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 лістапада 1994 г. № 165
Аб назначэнні Я.Г.Багамазава галоўным саветнікам сакратарыята Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Назначыць Багамазава Яўгенія Георгіевіча галоўным саветнікам сакратарыята Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь са службовым акладам адпаведна штатнаму раскладу, вызваліўшы яго ад пасады намесніка начальніка ўпраўлення эканомікі – загадчыка сектара міжнародных фінансава-крэдытных арганізацый Кіраўніцтва Справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.