![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 снежня 2018 г. № 481-ПСР6
Аб узнагароджанні І.І.Краўчанкі Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. За заслугі ў развіцці заканадаўства, вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах, генеральнага дырэктара камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд» Краўчанку Ігара Іванавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.