![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 верасня 2017 г. № 171-ПСР6
Аб узнагароджанні філіяла «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы» дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і фарміраванне навуковых школ у галіне мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі ўзнагародзіць філіял «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы» дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.