![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 верасня 2016 г. № 973-ПСР5
Аб узнагароджанні А.Ё.Ляйкаўскаса Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. За заслугі ў развіцці парламентарызму, міждзяржаўных і міжпарламенцкіх сувязей узнагародзіць намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення – начальніка Упраўлення па забеспячэнні дзейнасці Камісіі Парламенцкага Сходу па пытаннях знешняй палiтыкi Апарату кіраўніцтва Парламенцкага Сходу Сакратарыята Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі Ляйкаўскаса Аўдруса Ёнавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.