![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 верасня 2016 г. № 972-ПСР5
Аб узнагароджанні С.В.Шульгіной Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. За заслугі ў развіцці заканадаўства і шматгадовую добрасумленную працу ўзнагародзіць саветніка-кансультанта аддзела па рабоце з дакументамі і зваротамі грамадзян Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Шульгіну Святлану Віктараўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.