![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 верасня 2016 г. № 968-ПСР5
Аб узнагароджанні Н.В.Давідовіч Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За заслугі ў развіцці заканадаўства, вялікі ўклад у фарміраванне і рэалiзацыю эканамiчнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь узнагародзіць галоўнага саветніка аддзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Давідовіч Наталлю Віктараўну Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.