![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 жніўня 2014 г. № 383-ПСР5
Аб узнагароджанні М.Я.Русакевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За заслугі ва ўмацаванні міжпарламенцкіх сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй узнагародзіць старшыню Савета Рэгіянальнай Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі г. Санкт-Пецярбурга, дырэктара ФДУ «Тэрытарыяльны фонд геалагічнай інфармацыі па Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе» Русакевіча Мікалая Яўгенавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.