![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 лютага 2012 г. № 863-ПСР4
Аб узнагароджанні В.В.Бушчыка Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў узнагародзіць прарэктара па навуковай рабоце ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» Бушчыка Васілія Васільевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.