![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 студзеня 2012 г. № 843-ПСР4
Аб узнагароджанні В.М.Грыцука Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За заслугі ў развіцці мясцовага самакіравання і вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць дэпутата Камянецкага раённага Савета дэпутатаў, начальніка аддзела адукацыі Камянецкага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці Грыцука Віктара Мікалаевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.