![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 снежня 2011 г. № 832-ПСР4
Аб узнагароджанні А.У.Салтановіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За заслугі ў развіцці заканадаўства Рэспублікі Беларусь, умацаванне законнасці і правапарадку і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагародзіць начальніка аддзела крыміналагічнага маніторынгу заканадаўства і крыміналагічнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў дзяржаўнай установы «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь» Салтановіча Андрэя Уладзіміравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.