![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 лістапада 2010 г. № 473-ПСР4
Аб узнагароджанні установы «Рэдакцыя раённай газеты «Лепельскі край» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу па асвятленню пытанняў фарміравання і рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і заслугі ў развіцці мясцовага кіравання і самакіравання ўзнагародзіць установу «Рэдакцыя раённай газеты «Лепельскі край» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.