![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 лістапада 2010 г. № 471-ПСР4
Аб узнагароджанні адкрытага акцыянернага таварыства «Калінкавіцкі мясакамбінат» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За заслугі ў фармiраванні i рэалiзацыі сацыяльнай i эканамiчнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь і вялікі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці ўзнагародзіць адкрытае акцыянернае таварыства «Калінкавіцкі мясакамбінат» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.