![]() | Официальная правовая информация |
Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова
Уступіў у сілу 19 лістапада 1992 года
Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Малдова,
пацвярджаючы сваё імкненне будаваць узаемаадносіны ў адпаведнасці з літарай і духам Статута ААН, Заключнага акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, Парыжскай Хартыі для новай Еўропы і іншых дакументаў гэтай Нарады,
выражаючы ўзаемную зацікаўленасць ва ўмацаванні добрасуседства, узаемаразумення і супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі,