![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі аб гандлёвым, эканамiчным i тэхнiчным супрацоўнiцтве
Уступіла ў сілу 1 верасня 1998 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,
выказваючы жаданне ўмацоўваць і развіваць гандлёвае, эканамічнае і тэхнічнае супрацоўніцтва паміж іх дзяржавамі на аснове роўнасці і ўзаемнай выгады,
дамовіліся аб ніжэйпададзеным:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакі ў адпаведнасці з заканадаўствам сваіх дзяржаў прымуць неабходныя меры па палягчэнні, развіцці і заахвочванні гандлю, эканамічнага і тэхнічнага супрацоўніцтва паміж іх дзяржавамі з улікам эканамічных і тэхнічных магчымасцей, а таксама патрэбнасцей іх дзяржаў.