![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Жагорку Кенешам Кыргызскай Рэспублікі
Уступіла ў сілу 28 лістапада 1997 года
Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь і Жагорку Кенеш Кыргызскай Рэспублікі, якія ў далейшым называюцца Бакамі,
надаючы важнае значэнне развіццю традыцыйных адносін дружбы, узаемаразумення і супрацоўніцтва паміж народамі Рэспублікі Беларусь і Кыргызскай Рэспублікі,
падкрэсліваючы важнасць і актуальнасць міжпарламенцкага супрацоўніцтва, накіраванага на паглыбленне ўсебаковых адносін паміж дзвюма дзяржавамі ў палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і гуманітарнай сферах,