![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Данія аб развiццi эканамiчнага, прамысловага i тэхнiчнага супрацоўнiцтва
Уступіла ў сілу 7 лістапада 1994 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Каралеўства Данія, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,
жадаючы зрабіць новы ўклад у пашырэнне і інтэнсіфікацыю іх узаемаадносін на аснове раўнапраўя і ўзаемнай выгады,
жадаючы ў поўным аб'ёме выкарыстаць новыя магчымасці для далейшага ўмацавання іх супрацоўніцтва,
прызнаючы свае адпаведныя міжнародныя абавязацельствы ва ўзаемным гандлі,