![]() | Официальная правовая информация |
Пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні паміж Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Службай бяспекі Украіны
Уступіла ў сілу 31 ліпеня 1992 года
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Служба бяспекі Украіны, у далейшым называемыя Бакамі,
выказваючы волю сваіх народаў жыць у згодзе і дружбе,
паважаючы дзяржаўны суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць, незалежнасць Рэспублікі Беларусь і Украіны,
выказваючы імкненне да раўнапраўнага супрацоўніцтва ў абароне законных і жыццёва важных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і Украіны,