![]() | Официальная правовая информация |
Мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтву паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі, культа і пенітэнцыярных устаноў Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея ў вобласці юстыцыі
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства юстыцыі, культа і пенітэнцыярных устаноў Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея (у далейшым – «Бакі»),
жадаючы паглыбіць узаемнае паразуменне іх прававых сістэм, інстытутаў і заканадаўства,
улічваючы складанасць і дынамізм іх адпаведных прававых сістэм і неабходнасць устанаўлення іх узаемавыгаднага супрацоўніцтва,